“Чытайце беларускае!”: пісьменнікі–юбіляры 2026 года
У 2026 годзе мы адзначаем юбілеі сапраўдных майстроў слова, якія стварылі залаты фонд нашай літаратуры: Івана Шамякіна і Івана Мележа (105 гадоў з дня нараджэння), Кандрата Крапівы (130 гадоў), Змітрака Бядулі (140 гадоў), Уладзіміра Ягоўдзіка (70 гадоў), Цёткі (150 гадоў), Ніла Гілевіча (90 гадоў), Максіма Багдановіча (135 гадоў) і інш.
З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны адкрылася кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры 2026 года”. Выстава нагадае пра жыццё і творчасць беларускіх аўтараў-юбіляраў. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены іх першыя зборнікі і больш сталыя працы, адзначаныя высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Запрашаем вас яшчэ раз перагарнуць старонкі любімых кніг і адкрыць для сябе новыя грані таленту айчынных літаратараў!

