Да юбілею пісьменніка Аляксея Якімовіча

Да 75-годдзя з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Якімовіча ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны аформлена тэматычная выстава “Пісьменнік краіны маленства”.

Аляксей Якімовіч – беларускі празаік і драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года. Яго творчасці ўласціва тонкае адчуванне духоўнага свету і псіхалогіі дзяцей. Творы А.Якімовіча напоўнены пазнавальным зместам, здольныя выклікаць цікавасць, узбагачаць інтэлектуальна, выхоўваць лепшыя чалавечыя якасці ў дзяцей і падлеткаў.