Душа паэзіяй сагрэта
У кожнай мясцовасці ёсць людзі, адметныя сваім творчым талентам, няспыннай цікавасцю да гісторыі роднай зямлі, станоўчым светаўспрыманнем.
Алена Смалянічэнка – геранёнская паэтэса, педагог, краязнаўца. Нарадзілася і вырасла на Іўеўшчыне. Аўтар выданняў: “Геранёны”, “Касцёл Святога Мікалая”, “Барвінак”, “Год за годам”, “Мы помнім”, “Прыязджайце ў Геранёны”, “Двадцать песен о любви”, “Душа паэзіяй сагрэта” і іншых.
Творчасці вядомай зямлячкі была прысвечана літаратурная гасцёўня “З гісторыі стварэння вершаў Алены Смалянічэнка”, якая ладзілася ў бібліятэцы-філіяле аг.Геранёны ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных (наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Іўеўскага раёна) з біяграфіяй паэтэсы, правяла агляд матэрыялаў выставы, прысвечанай жыццю і творчасці А.І. Смалянічэнка. А Алена Іванаўна расказала пра свой творчы шлях, пра тое, як ствараюцца вершы, бо кожны з іх мае сваю гісторыю.
Літаратурная гасцёўня атрымалася вельмі душэўнай і шчырай.