Дзень народнага адзінства ў бібліятэках Іўеўшчыны

17 верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята, якое падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

З нагоды гэтай значнай падзеі ў бібліятэках ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” былі арганізаваны тэматычныя выставы літаратуры і адбыліся мерапрыемствы: гадзіна інфармацыі “Назаўсёды разам: ўз’яднанне беларускага народа” (Іўеўская раённая бібліятэка), квэст-круіз “Беларусь – краіна адзінства” (Іўеўская раённая бібліятэка), гістарычнае дас’е “Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства” (бібліятэка-філіял аг. Геранёны), пазнавальная гадзіна “Наша Радзіма – Беларусь” (бібліятэка-філіял г.п. Юрацішкі) і іншыя.

Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі гадзіну інфармацыі “Назаўсёды разам: ўз’яднанне беларускага народа” для навучэнцаў Іўеўскага каледжа. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра прыгнёт насельніцтва Заходняй Беларусі пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора, пра польскую інтэрвенцыю на тэрыторыі Іўеўскага раёна, пра восеньскія падзеі 1939 года, якія сталі актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, паразважалі над пытаннем “Што робіць наш народ адзіным?”. Нагляднаму ўспрыйманню інфармацыі садзейнічалі прагляд прэзентацыі і архіўнай відэахронікі па тэме мерапрыемства.

У пачатку квэст-круіза “Беларусь – краіна адзінства”, які ладзіўся у раённай бібліятэцы для навучэнцаў Іўеўскай сярэдняй школы, бібліятэкар пагутарыла з дзецьмі пра гісторыю Дня народнага адзінства, пра дзяржаўныя сімвалы і традыцыі нашага народа, пра згуртаванасць і адзінства беларусаў.

Удзельнікам было прапанавана прайсці 5 станцый, на кожнай з якіх ім трэба было выканаць заданні. Дзеці змаглі не толькі праверыць свае веды па гісторыі нашай дзяржавы і малой радзімы, але і зрабіць выснову аб тым, што наша сіла – у адзінстве.

Падчас правядзення гістарычнага дас’е “Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства” ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны бібліятэкар узгадала гісторыю і значэнне ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, пазнаёміла з матэрыяламі выставы “Дзень народнага адзінства”, акцэнтавала ўвагу прысутных на тое, што  менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін.  

З нагоды Дня народнага адзінства супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі правяла пазнавальную гадзіну “Наша Радзіма – Беларусь” для вучняў мясцовай школы.

У ходзе мерапрыемства дзеці адправіліся ў захапляльнае падарожжа па Беларусі, даведаліся шмат цікавага пра значныя гістарычныя падзеі, якія садзейнічалі развіццю і станаўленню нашай дзяржавы, вызначылі, што значыць “народнае адзінства”.