Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшоў на Іўеўшчыне.

3 ліпеня супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у мітынгу памяці і іншых мерапрыемствах Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На набярэжнай Іўеўскага возера працаваў «Франтавы кінатэатр» і фотазоны, якія арганізавалі бібліятэкары для прыхільнікаў легендарных фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну.