Фальклорнае падарожжа “Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду”

22 чэрвеня ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кола сяброў”: фальклорнае падарожжа “Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду”.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар звярнула асаблівую ўвагу прысутных на салому. Зерне і салома – дар прыроды, старажытны сімвал урадлівасці. З цягам часу на Беларусі зарадзіўся народны мастацкі промысел − саломапляценне. Мастацкія творы саломапляцення паэтычна называюць “беларускім золатам”.

Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з дзейнасцю сучасных майстроў Іўеўшчыны па саломапляценні. Іх творчасць увайшла ў “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Завяршылася падарожжа аглядам літаратуры.