“Фестывальная Гародня” Івана Карэнды
Паважаныя чытачы! У новых нумарах газет “Літаратура і мастацтва” (№21) і “Іўеўскі край” (№43) надрукаваны верш нашага вядомага земляка Івана Карэнды “Фестывальная Гародня”, які аўтар прысвяціў гасцям і ўдзельнікам ХV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Нагадваем, што акрамя паэтычных твораў, у фондзе Іўеўскай раённай бібліятэкі шырока прадстаўлена і цікавая проза пісьменніка. Запрашаем адкрыць для сябе разнастайны свет літаратурнай спадчыны таленавітага земляка.


