Францыск Скарына – чалавек свету
У бібліятэцы-філіяле аг.Трабы аформлена кніжная выстава “Францыск Скарына – чалавек свету”, прымеркаваная да 535-годдзя з дня нараджэння беларускага асветніка і першадрукара.
Талент Францыска Скарыны праявіўся ў многіх сферах дзейнасці: ён вядомы яшчэ і як перакладчык, пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, медык, грамадскі дзеяч. Яго дзейнасць не мела межаў: як у сэнсе разнастайнасці творчых заняткаў і талентаў, так і паводле геаграфіі яго падарожжаў і сувязей з рознымі краінамі і прадстаўнікамі розных народаў.
На выставе размешчаны навукова-папулярныя і літаратурна-мастацкія выданні, ілюстрацыйныя матэрыялы, якія садзейнічаюць раскрыццю асобы Францыска Скарыны.
Падчас гутаркі каля выставы, праведзенай для чытачоў сталага ўзросту, бібліятэкар з дапамогай прадстаўленых выданняў расказала пра жыццёвы і творчы шлях Францыска Скарыны, які звязвае нашу зямлю з многімі краінамі свету.