Гарады зямныя – гарады нябесныя
Удзельніцы аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка”, якое працуе пры Іўеўскай раённай бібліятэцы, наведалі выставу мясцовага мастака Сяліма Ільясевіча “Гарады зямныя – гарады нябесныя!” у музеі нацыянальных культур.
Падчас цікавай сустрэчы з аўтарам жанчыны даведаліся, як творца стварае “прыгажосць” і што робіць яго шчаслівым. Кожная з прысутных мела магчымасць ўбачыць свой родны горад вачыма мастака. Горад цёплы і таямнічы, лірычны і натхняльны, у якім кожны куточак – захапляльны сюжэт для творчасці.




