Горкая памяць вайны

Да Дня ўсенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны i генацыду беларускага народа ў бібліятэцы-філіяле аг.Лаздуны I аформлена кнiжна-iнфармацыйная выстава “Горкая памяць вайны”.

Увазе чытачоў прадстаўлены выданні, якія расказваюць пра самыя трагічныя старонкі нашай гісторыі і знаёмяць з дакументальнымі матэрыяламі, гістарычнымі даследаваннямі злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, успамінамі сведкаў генацыду.