Гучныя чытанні твораў Я.Коласа

Трэцяга лістапада 2022 года споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння выдатнага песняра Беларусі Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча). Яго творчасць сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны.

Якуб Колас лічыцца адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры. Народны паэт апрацаваў звыш 40 народных казак, напісаў шмат твораў для дзяцей. У сваіх творах Якуб Колас – не  толькі  дзіцячы  пісьменнік,  а  і  педагог-выхавацель,  які  з замілаваннем  расказвае  пра  прыгажосць  роднай  зямлі,  раскрывае магчымасці сакавітага беларускага слова.

Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў бібліятэцы-філіяле аг. Суботнікі прайшлі гучныя чытанні твораў пісьменніка для дзяцей. Удзел у мерапрыемстве прынялі наведвальнікі прышкольнага лагера “Лясная казка”.