“Хай часцей смяюцца дзеці!”

Менавіта пад такой назвай у Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні, прысвечаныя  творчасці славутай прадстаўніцы беларускай дзіцячай літаратуры Эдзі Агняцвет.

Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла вучняў пачатковай школы з цікавымі фактамі з жыцця паэтэсы і правяла агляд яе кніг з фонду бібліятэкі. Дзеці з вялікім захапленнем чыталі ўслых цудоўныя вершы (“Зямля з блакітнымі вачамі”, “Хто пачынае дзень?” і інш.) і абмяркоўвалі прачытанае.

Сустрэча падарыла ўсім удзельнікам станоўчыя эмоцыі і абудзіла жывую цікавасць да мастацкай спадчыны Эдзі Агняцвет.