Хлеб – жыцця ўсяго аснова!

Хлеб… Якое кароценькае гэта слова, але колькі сіл і энергіі патрэбна для таго, каб ён трапіў да нас на стол. 3 даўніх часоў хлеб для нашага народа быў святыняй, з ім звязаны радасць, надзея на будучыню.

Велізарнаму значэнню хлеба было прысвечана чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка”, якое дзейнічае пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў літаратурнай вечарыны “Хлеб – жыцця ўсяго аснова!” быў вобраз хлеба ў мастацкай літаратуры. На мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх паэтаў (“Пecня xлeбy” П.Броўкі, “Прытча пра хлеб” М.Танка і іншыя), урыўкі з паэм (“Пecня пpa xлeб” A.Bяpцiнcкага і “Хлеб” П.Броўкі), прыказкі і прымаўкі, вясёлыя і душэўныя песні пра хлеб.

Прыемным сюрпрызам вечарыны стала дэгустацыя хлеба, які выпякае кафейня-пякарня “Сапраўдны смак”. З вялікім задавальненнем прысутныя ацанілі сапраўдны хлеб на жывой заквасцы: “Пшанічны з праванскімі травамі”, “Барадзінскі”, “Жытнёвы хлеб з журавінамі”, хлеб жытнёвы “Фітнес”.

Завяршылася пасяджэнне экскурсіяй ў кафейню-пякарню “Сапраўдны смак”, дзе гаспадыня кафейні Лобач Інна Іванаўна расказала пра розныя гатункі свежавыпечанага, духмянага хлеба, які прапануецца пакупнікам, і яго сапраўдную карысць.