“Хто дорыць шчасце і пяшчоту”: чытаем вершы пра маці

Дзень маці – самае цёплае і сардэчнае свята для кожнага беларуса, калі шчырыя словы ўдзячнасці прымаюць жанчыны, якія падарылі нам жыццё. Найлепшым спосабам выказаць гэтыя пачуцці заўсёды было і застаецца паэтычнае слова.

З гэтай нагоды і ў межах акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” ў чытальнай зале Іўеўскай раённай бібліятэкі прайшла паэтычная акцыя-віншаванне “Хто дорыць шчасце і пяшчоту”.

Дзеці вельмі выразна і душэўна дэкламавалі вершы вядомых беларускіх аўтараў, прысвечаныя матулям. Дзякуючы мілагучнасці роднага слова, юныя чытачы змаглі перадаць самыя кранальныя пачуцці, якія не заўсёды ўдаецца агучыць у штодзённым жыцці.