Хто хоча шчаслiва жыць, той працу павiнен любiць

Чарговае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “РRO-кнігі” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося ў межах агульнаадукацыйнага абласнога праекта “Аб чым не паведаміў падручнік”.

Падчас гутаркі-разважання “Хто хоча шчаслiва жыць, той працу павiнен любiць” бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з вельмі цікавымі і пазнавальнымі  творамі беларускіх пісьменнікаў пра розныя прафесіі і значэнне працы.

Удзельнікі мерапрыемства чыталі ўслых і абмярковывалі вершы і апавяданні; узгадалі беларускія народныя казкі, прыказкі і прымаўкі па тэме працы; паглядзелі мультфільм па матывах беларускай народнай казкі “Лёгкі хлеб”.

Напрыканцы пасяджэння дзеці расказалі аб прафесіях сваіх бацькоў, аб тым, кім мараць стаць у будучым.