Хвілінка паэзіі для першакласнікаў

У 2025 годзе мы адзначаем знамянальную дату – 90-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна (1935-2014).

З нагоды юбілейнай даты супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Трабы правяла хвілінку паэзіі “Нашым дзеткам” для вучняў 1 класа мясцовай школы.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю беларускага пісьменніка, з цудоўнымі вершамі са зборніка “Сябрына” (серыя “Нашым дзеткам”).