Іўеўская раённая бібліятэка прымала ўдзельнікаў абласнога семінара

22 мая ўдзельнікі абласнога семінара “Папулярызацыя кнігі і чытання: эфектыўныя шляхі і сучасныя падыходы” наведалі Іўеўскую раённую бібліятэку.

Каб адзначыць унікальнасць нашага роднага горада Іўе, дзе на працягу многіх стагоддзяў жывуць у міры і згодзе людзі розных веравызнанняў, перад уваходам дарагіх гасцей сустракалі прадстаўнікі чатырох канфесій Іўеўшчыны – бібліятэкары ў беларускім, польскім, татарскім і яўрэйскім нацыянальных касцюмах. Разам з галоўным спецыялістам сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Грынкевіч І.М. і намеснікам дырэктара бібліятэкі Казачэнка Э.Э. яны прывіталі ўдзельнікаў семінара і пачаставалі татарскім нацыянальным блюдам – гальмай.  

Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага пазнаёміліся з праектнай дзейнасцю ўстановы (рэалізацыя праектаў: “Беларускі чацвер”, “КЛАСныя сустрэчы ў бібліятэцы”, “Календарь Победы, или 80 книг до Победы” і інш.) і практыкай выязнога абслугоўвання насельніцтва аддаленых вёсак, абмеркавалі з супрацоўнікамі актуальныя рабочыя пытанні, праблемы і перспектывы бібліятэчнай дзейнасці.

 

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны фотаздымкі: https://www.ivyenews.by/vse-novosti/10076/ieskaia-raennaia-bibliiateka-stala-adnoi-z-kropak-marsrutu-ablasnoga-seminara-na-temu-sucasnyx-padyxoda-u-papuliaryzacyi-cytannia