Іўеўскі памідор

У гэтую суботу ў горадзе Іўе адбыўся Дзень горада і прайшло брэндавае свята “Іўеўскі памідор”.

На цэнтральнай плошчы горада, каля манумента “У гонар дружбы і адзінства канфесій Іўеўшчыны”, сабраліся прадстаўнікі ўлады, шматлікія ганаровыя госці, знакамітыя землякі, госці з іншых раёнаў, ганаровыя грамадзяне г. Іўе, прадстаўнікі працоўных калектываў і жыхары райцэнтра:

https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/25374-nash-gorod-nasha-gordost-nasha-slava-rasskazyvaem-kak-ive-otmechaet-svoj-629-j-den-rozhdeniya-dopolnyaetsya.html

На набярэжнай г.Іўе прайшло яркае, вясёлае і смачнае свята “Іўеўскі памідор”, у якога склаліся добрыя традыцыі: маляўнічае касцюміраванае шэсце “Памідорны бум”, закаткі першай банкі таматаў новага ўраджаю, феерычныя прадстаўленні, музычныя нумары, вясёлыя конкурсы і забавы, прысвечаныя памідорам. Зноў быў праведзены конкурс на самы вялікі памідор “Сеньёр Памідор” сярод агароднікаў Іўеўскага раёна.

У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел супрацоўнікі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”. Іх рукамі быў створаны адзін з сімвалаў свята ‒ велізарны бутэрброд, даўжыня якога склала 7,81метра, паспрабаваць які змаглі ўсе жадаючыя: https://ivyenews.by/novosti/25377-est-rekord-interesnoe-iz-istorii-ivevskogo-buterbroda.html .

Памідорны бутэрброд у Іўі паспрабавала і адна з самых вядомых беларускіх тэлевядучых Алена Спірыдовіч.

Сапраўдную казку маленькім жыхарам горада падарыла юная памочніца Іўеўскай раённай бібліятэкі пры дапамозе аквагрыма і сваёй фантазіі.

Пра што пісала раёнка да брэндавае свята “Іўеўскі памідор”? Бібліятэка падрыхтавала выставу з архіўных старонак “Іўеўскага краю”, а таксама сувенірную прадукцыю, як напамін аб гэтым дні.

Усе прысутныя пакідалі свята з вясёлым настроем, зарадам станоўчых эмоцый і вітамінаў.