Іван Шамякін: чалавек вялікай душы і таленту
У рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” у бібліятэцы-філіяле г.п.Юрацішкі адбылося падарожжа па творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна. Мерапрыемства пад назвай “Чалавек вялікай душы і таленту” было прымеркавана да 105-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
Гасцямі імпрэзы сталі пастаянныя чытачы бібліятэкі і наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Іўеўскага раёна. Разам з бібліятэкарам яны гарталі старонкі жыцця і творчасці пісьменніка, адкрываючы новыя грані яго таленту.
Асаблівую цікавасць выклікаў агляд твораў І.П.Шамякіна, прадстаўленых на кніжнай выставе “Чараўнік беларускай класікі”. Гэтыя кнігі сталі сапраўдным летапісам эпохі, адлюстраваннем памяці пра Вялікую Айчынную вайну і нязгаснай веры ў чалавечую годнасць.






