Казка нас добраму вучыць

Каб зацікавіць дзяцей багатай фальклорнай спадчынай беларус­кага народа, фарміраваць станоўчыя адносiны да роднай мовы, садзейнічаць духоўна-маральнаму выхавнню юных чытачоў, у бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны адбылося падарожжа па беларускіх казках “Казка нас добраму вучыць”.

Бібліятэкар  расказала прысутным, як з’явіліся народныя казкі, пазнаёміла іх з кніжнай выставай “У госці да казкі”, а потым дзеці адправіліся ў казачнае падарожжа, дзе адгадвалі загадкі, успаміналі казачных герояў, адказвалі на пытанні крыжаванкі па тэме мерапрыемства.