Класіка на ўсе часы: адкрываем багатую спадчыну Кандрата Крапівы
Да 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка і непераўзыдзенага майстра сатыры ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі прайшоў тэматычны агляд выставы “Багатая спадчына Кандрата Крапівы”.
Напачатку мерапрыемства бібліятэкар узгадала цікавыя факты з жыцця і творчасці пісьменніка. Вострае слова і трапны гумар Кандрата Крапівы на працягу дзесяцігоддзяў дапамагаюць чытачам бачыць праўду жыцця, бо выкрытыя ім чалавечыя заганы не маюць часовага і геаграфічнага абмежавання. У цэнтры ўвагі прысутных былі знакамітыя байкі (“Дыпламаваны баран”, “Дзед і Баба”, “Ганарысты парсюк”) і драматургічныя творы, што склалі залаты фонд беларускага тэатра.
Агляд твораў, прадстаўленых на юбілейнай выставе, дапамог чытачам глыбей зразумець маштаб асобы пісьменніка, які праз смех і іронію заўсёды заклікаў да сумленнасці, працавітасці і чалавечай годнасці.



