Запрашаем наведаць выставы
Паважаныя чытачы! Запрашаем вас наведаць кніжныя выставы: “Пісьменнік адзначае юбілей”, “Кніга адзначае юбілей” і “Чытай сваё! Чытай роднае!”, якія дзейнічаюць у Іўеўскай раённай бібліятэцы.
У студзені на выставе “Пісьменнік адзначае юбілей” прапануем вашай увазе творы класікаў беларускай і сусветнай літаратуры: Івана Шамякіна, Міхася Зарэмбы, Міхася Пазнякова, Анатоля Рыбакова, Джэка Лондана, Міхаіла Салтыкова-Шчадрына.
Юбілярамі ў свеце літаратуры могуць быць не толькі вядомыя паэты і пісьменнікі, але і кнігі. Узрост кнігі лічыцца з таго года, калі яна ўпершыню была апублікавана. На выставе “Кніга адзначае юбілей” прадстаўлены сусветна вядомыя выданні, любімыя многімі пакаленнямі чытачоў: “Боская камедыя” Дантэ Аліг’еры (705 год), “Дэкамерон” Джавані Бакача (555 год), “Гамлет” Уільяма Шэкспіра (425 год) і шмат іншых.
Выстава новых паступленняў айчыннай літаратуры “Чытай сваё! Чытай роднае!” падрыхтавана ў межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятнiца – роднае, сваё”.
Прапануем усім аматарам чытання наведаць нашы выставы, каб ажывіць у памяці любімыя творы і адкрыць для сябе новыя літаратурныя шэдэўры.



