“Кожная пятніца – роднае, сваё”: Кандрат Крапіва “Дзве кумы”

Бібліятэкі Іўеўшчыны працягваюць абласны паэтычны марафон у межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” і  прапануюць вашай увазе тэатралізаванае чытанне байкі Кандрата Крапівы “Дзве кумы”.

Трапнае і вострае беларускае слова ў творчым выкананні супрацоўнікаў устаноў культуры аг.Лаздуны I бібліятэкара Алены Іванаўны Пляхінай  і клубнага работніка Жанны Феліксаўны Хадарцэвіч прымусіць і задумацца, і ўсміхнуцца.

Запрашаем акунуцца ў свет роднай паэзіі разам з намі!