Край беларускі… мне дарагі і блізкі
Да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (6 лютага 1914 г. – 4 лютага 1978 г.) ў бібліятэцы-філіяле аг. Ліпнішкі адбылося літаратурнае спатканне “Край беларускі… мне дарагі і блізкі”.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра асноўныя вехі біяграфіі А. Куляшова, пазнаёміліся з кнігамі з фонду бібліятэкі, прысвечанымі жыццю і творчасці беларускага паэта, чыталі і абмяркоўвалі яго вершы: “Бывай”, “Я хаце абавязаны прапіскаю…” і іншыя.