Літаратурны каляндар: Ніл Гілевіч

“Працуй так, як быццам будзеш жыць вечна”

Ніл Гілевіч

30 верасня споўніцца 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча (1931-2016).

Ніл Сымонавіч Гілевіч – народны паэт Беларусі (1991), перакладчык, публіцыст, літаратуразнаўца, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980), кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). 

Цікавыя факты пра Ніла Гілевіча:

  • Паэт нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і, дзе гадаваліся 8 дзяцей.
  • Пісаць вершы пачаў у дзевяць гадоў.
  • Бацькі назвалі яго Нінел (“Ленін” наадварот), але ў свядомым узросце ён афіцыйна змяніў імя на Ніл.
  • Адразу ж пасля Вялікай Айчыннай вайны ён уладкаваўся працаваць паштальёнам у калгасе.
  • Напісаў тэксты усім вядомых хітоў, сярод якіх песня “Вы шуміце, бярозы” (муз. І.Лучанка, выконвае ВІА “Сябры”).
  • З’яўляецца аўтарам кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы.
  • Яго паэма “Сказ пра Лысую гару” разышлася тыражом у 160 тыс. экзэмпляраў. Больш за 30 гадоў гэты твор друкаваўся пад псеўданімам Францішка Ведзьмака-Лысагорскага, а ў 2003 годзе быў выдадзены пад імем Ніла Гілевіча.
  • Ніл Гілевіч публікаваўся таксама пад псеўданімамі: Адась Абабак; Антось Кудзеля; Банадысь Папруга і інш.
  • Ён пераклаў на беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў.

З нагоды юбілейнай даты і ў межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” запрашаем вас наведаць Іўеўскую раённую бібліятэку і адкрыць для сябе невычэрпны свет творчасці Ніла Гілевіча.

Рэкамендацыйны паказальнік літаратуры “Ніл Гілевіч: у люстэрку творчага лёсу”: адкрыць.