Лучшие книги современных белорусских авторов: продолжение

Приходите, выбирайте и читайте лучшие произведения современных отечественных авторов, получивших высшее признание в области литературы.

Приходите, выбирайте и читайте лучшие произведения современных отечественных авторов, получивших высшее признание в области литературы.

Марціновіч, А. Пад Антарктыдай лёд

Марціновіч, А. Пад Антарктыдай лёд? Дыназаўры жывуць! : фантастычная аповесць, казкі / Алесь Марціновіч ; мастак Багдан Эйсмант. – Тэкст : непасрэдны. – Мінск : Звязда, 2026. – 126, [1] с. – (Нацыянальная літаратурная прэмія). – (Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі). 

Не можа таго быць, каб жылі тыя, хто вымер мільёны гадоў назад. Аказваецца, дыназаўры па-ранейшаму жывуць-спачываюць, дый бяды не знаюць. Ёсць у іх і свая краіна са сталіцай Яшантара, якая знаходзіцца пад сотнямі тысяч кіламетраў у глыбіні Антарктыды.

Пра гэта апавядаецца ў фантастычнай аповесці Алеся Марціновіча «Пад Антарктыдай лёд? Дыназаўры жывуць!». Перыпетыі сюжэта ў ёй настолькі цікавыя і непрадказальныя, што адразу хочацца туды наведацца. Незвычайныя прыгоды і ў персанажаў казак. Сярод іх – сабачаня, якое казала «мяў», Баба-Яга — Ракетная Нага, Заяц — Парванае Вуха, Барсук — Гнуты Сук, Ліса — Былая Краса.

Пазнякоў, М. Смачны цуд прыроды

Пазнякоў, М. Смачны цуд прыроды : вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2026. – 53, [1] c. – (Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі). – (Нацыянальная літаратурная прэмія).

У новую кнігу заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова – лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, літаратурных прэмій імя Васіля Віткі, Янкі Маўра, міжнародных літаратурных прэмій імя Аляксандра Пушкіна, Віталія Біянкі, Марка Твэна, увайшлі вершы, скорагаворкі, загадкі, якія знаёмяць юных чытачоў з ягадамі – смачнымі ласункамі беларускіх лясоў, садоў і агародаў. Творы маюць адметнае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.

Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Ткачоў, В. Сінічка-паштальён

Ткачоў, В. Сінічка-паштальён : апавяданні / Васіль Ткачоў ; укладальнік Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2026. – 110 с. – (Нацыянальная літаратурная прэмія). – (Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі). 

Кнігу склалі найлепшыя апавяданні вядомага беларускага пісьменніка Васіля Ткачова, адрасаваныя дзецям. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць іх рабіць іншых.

Хадасевіч-Лісавая, К. С. Ратавальнік

Хадасевіч-Лісавая, К. С. Ратавальнік : аповесці / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; мастак Іна Марозава, Вера Капцова. – Мінск : Беларусь, 2026. — 189, [2] с. – (Нацыянальная літаратурная прэмія). – (Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі). 

Кніга адрасавана падлеткам і моладзі. Чытачы пазнаёмяцца з новымі героямі, сваімі аднагодкамі, якія, на першы погляд, нічым адметным не вылучаюцца. Такіх дзяўчат і юнакоў вакол шмат, але старонкі твора распавядуць пра іх жыццёвыя перыпетыі – каханне і здраду, сяброўства і саперніцтва, дабрыню і жорсткасць.

Захапляльнасці сюжэту надаюць містычныя падзеі, якія адбываюцца з героямі.

Хадасевич-Лисовая, Е. С. Тайна падающей звезды

Хадасевич-Лисовая, Е. С. Тайна падающей звезды : сказочная повесть / Екатерина Хадасевич-Лисовая ; художник Инна Морозова. – Текст : непосредственный. – Минск : Беларусь, 2026. – 126, [1] с. – (Нацыянальная літаратурная прэмія). – (Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі).

Это сказочная повесть о прекрасной звезде, которая тайно побывала на Земле.

Откройте книгу, и в шелесте страниц вы услышите удивительную звёздно-романтическую историю… Вас ждёт встреча с прекрасными девушками-звёздами, сильными и смелыми юношами, а также необычными персонажами, о которых вы пока ничего не знаете.

Чарняўскі, М. Хто — Жартайка

Чарняўскі, М. Хто – Жартайка, хто – Жартай : прымаўлянкі-забаўлянкі, загадкі-пазнаванкі, цвялілкі-пацешкі – для душы, для ўсмешкі / Мікола Чарняўскі ; мастак Кірыл Задворны. – Тэкст : непасрэдны. – Мінск : Звязда, 2026. – 117, [1] с. – (Нацыянальная літаратурная прэмія). – (Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі).

За тыя гады, што мінулі з часу выдання першага паэтычнага зборніка «Дзе лета канчаецца» Міколы Чарняўскага, з-пад пяра вядомага дзіцячага пісьменніка выйшла каля паўсотні цікавых кніг якія адрасаваны юным чытачам самых розных узростаў.

Новая кніжка паэта «Хто — Жартайка, хто — Жартай» багатая на фантазію, сагрэтая цёплым гумарам і ўсмешкай, аздобленая мноствам паэтычных знаходак. Спадзяваемся, яна прыйдзецца па сэрцы ўсім, хто любіць чытаць, з пашанай ставіцца да роднай мовы.