Мае любімыя родныя словы
Беларуская мова – гэта адначасова і культура, i спадчына народа, яго душа, гэта тое, што нас яднае і робіць унікальнымі.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле г.п.Юрацішкі была аформлена кніжная выстава “Родная мова” і прайшла акцыя “Мае любімыя беларускія словы”. Бібліятэчная магнітная дошка стала інтэрактыўнай пляцоўкай для адлюстравання пачуццяў чытачоў да матчынай мовы: удзельнікі акцыі размяшчалі на ёй свае самыя дарагія і мілагучныя словы. Гэты “жывы” слоўнік, створаны рукамі чытачоў, яшчэ раз даказаў: беларускае слова застаецца для нас самым цёплым і родным.






