Масленіца ідзе – бліны ды мёд нясе

24 лютага супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Лаздуны I сумесна з работнікамі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы правялі яскравае і вясёлае святкаванне Масленіцы.

Жыхары аграгарадка актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых народных конкурсах, спаборніцтвах, святочных карагодах, спальванні пудзіла – сімвала зімы. Падчас свята былі арганізаваны майстар-клас па прыгатаванні бліноў і выстава-дэгустацыя “Масленіца ідзе – бліны ды мёд нясе”.