Міхась Лынькоў: чалавек-легенда

У Іўеўскай раённай бібліятэцы адбыўся Дзень бібліяграфіі “Міхась Лынькоў: чалавек-легенда”,  прымеркаваны  да  125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі была падрыхтавана кніжная выстава “Святло яго душы”, якая знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з творчасцю Міхаіла Ціханавіча Лынькова. У гісторыю беларускай літаратуры ён увайшоў як таленавіты майстар савецкай грамадзянскай прозы, публіцыст, літаратуразнавец, аўтар выдатных твораў для дзяцей («Міколка-паравоз», «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і інш.).

У рамках Дня бібліяграфіі  была праведзена літаратурная гадзіна “Міхась Лынькоў: чалавек-легенда”, удзел у якой прынялі вучні 7 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы. З дапамогай прэзентаціі  бібліятэкары расказалі прысутным аб асноўных вехах у жыцці юбіляра, зрабілі бібліяграфічны агляд літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе “Святло яго душы”. Дзеці з цікавасцю паглядзелі ўрывак з фільма “Міколка-паравоз”, знятага па аднайменнай аповесці Міхася Лынькова.

Завяршылася мерапрыемства віктарынай па творах пісьменніка-юбіляра.