Мірнае неба Уладзіміра Карвата
28 лістапада споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Карвата – ваеннага лётчыка, якому прысвоена званне першага Героя Беларусі (пасмяротна) за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку.
Уладзімір Карват – чалавек, які пацвердзіў сваім адважным учынкам словы: “У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу”. Ён загінуў у 37 гадоў, 23 мая 1996 года, пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту, спрабуючы адвесці самалёт, які страціў кіраванне, ад населенага пункта. Коштам уласнага жыцця лётчык прадухіліў катастрофу, якая магла б пацягнуць за сабой вялікія чалавечыя ахвяры.
У памяць пра першага Героя Беларусі ў бібліятэцы-філіяле аг.Морына працуе инфармацыйная выстава-стэнд “Мірнае неба Уладзіміра Карвата”.