Музыка льецца і сэрца пяе…

Паважаныя чытачы! У новым нумары часопіса “Полымя” (№ 11 за 2024 год) надрукаваны паэтычныя творы нашага вядомага земляка Івана Карэнды: “Чайкі” і цыкл вершаў “Музыка цішыні. Успамін пра першае каханне”. Гэта лірычныя разважанні паэта, шчырыя і праўдзівыя, як само жыццё, успаміны пра першае каханне, якое, як боскі дар, вечна жыве ў сэрцы.

Іван Арсеньевіч Карэнда – аўтар зборнікаў лірыкі: “Белы наліў”, “Знічка”, “Васількі надзеі”, “Пад зорным небам верасня”; паэм “Вочап: на скразняках эпох” і “Бярозавік”; кнігі прозы “Воплаўская госця”; кніг для дзяцей: “На загадкі ёсць адгадкі”, “Ёж іголкі прадаваў” і іншых выданняў.

З творчасцю пісьменніка можна пазнаёміцца у Іўеўскай раённай бібліятэцы.