“Касмічнае падарожжа з Раісай Баравіковай”

У межах праекта “Лета і кніга” супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі запрасілі дзяцей на “Касмічнае падарожжа з Раісай Баравіковай”.

Прыгодніцкія казкі вядомай беларускай пісьменніцы даўно палюбіліся юным чытачам. Раіса Баравікова малюе незвычайныя персанажы, апавядае пра дзівосныя планеты і жыццё на іх. Пісьменніца даносіць да чытача думку пра неабходнасць прыгожага, мудрага ўладкавання жыцця на планеце Зямля і ў Сусвеце, пра тое, як важна цаніць і берагчы ўсё непаўторнае, цудоўнае, унікальнае, не забываць пра дабрыню, чуласць і спагаду да іншых. 

Падчас літаратурнага падарожжа па творах Раісы Баравіковай удзельнікі апынуліся на далёкіх планетах, сустрэлі там невядомых істот, сталі сведкамі незвычайных падзей і цудаў.

Дзеці з вялікім захапленнем і цікавасцю здзейснілі вандроўку ў дзівосны і таемны свет далёкіх планет цудоўнай пісьменніцы.