Віншуем пераможцаў абласнога конкурсу самаробнай лялькі!
Падведзены вынікі абласнога конкурсу самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў”. Дарослыя і дзеці Гродзенскай вобласці стварылі казачны свет, прадставіўшы больш за 150 работ па чатырох намінацыях: “Героі казак”, “Героі твораў розных нацыянальнасцей”, “Героі твораў народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа” і “Героі твораў сусветнай літаратуры”.
Супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Суботнікі Іванова С.М. і чытач Іўеўскай раённай бібліятэкі Гурская М.Я. таксама прынялі ўдзел у абласным конкурсе самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў” у намінацыі “Героі сусветнай літаратуры”.
Гурская Марыя атрымала дыплом II ступені. На конкурс была прадстаўлена работа “Прыгоды Алісы ў краіне цудаў” па творы Л.Кэрала. Віншуем з перамогай!