Новы верш Івана Карэнды ў часопісе “Вясёлка”
У чэрвеньскім нумары часопіса “Вясёлка” (№ 6, 2026 г.) апублікаваны новы твор нашага вядомага земляка, пісьменніка Івана Арсеньевіча Карэнды – цёплы сонечны верш “Рамонкі”.
Гэта вельмі светлая і шчырая гісторыя пра лета, дзяўчынку з букетам рамонкаў і першае каханне. Праз простыя вобразы роднай прыроды аўтар змог вельмі тонка перадаць хвалюючыя нясмелыя пачуцці, якія кожны з нас памятае з дзяцінства.
Запрашаем наведаць Іўеўскую раённую бібліятэку, каб бліжэй пазнаёміцца з шматграннай творчасцю нашага земляка.

