Новыя кнігі пра каханне

З 14 па 21 кастрычніка ў нашай краіне пройдзе Тыдзень бацькоўскай любові, які яднае дзве важныя даты – Дзень маці і Дзень бацькі. Гэта час, калі асаблівая ўвага надаецца каштоўнасці сям’і, павазе да бацькоў і тым шчырым пачуццям, з якіх і пачынаецца сумесны жыццёвы шлях мужчыны і жанчыны. 

З гэтай нагоды прапануем вашай увазе два зборнікі серыі “Новая бібліятэка беларускай паэзіі” ад выдавецтва “Мастацкая літаратура”, якія прэзентуюць чытачам багацце сучаснай беларускай любоўнай лірыкі.

Не пакідай мяне адну

Не пакідай мяне адну : вершы беларускіх паэтак пра каханне / укладальнік Алесь Бадак ; [рэдактар  В. А. Шніп] ; мастак М. Ю. Дайлідаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2026. — 127 с. — (Новая бібліятэка беларускай паэзіі)

Зборнік склалі вершы сучасных беларускіх паэтак пра каханне, якія былі ўпершыню апублікаваны ў айчыннай літаратурнай перыёдыцы альбо выйшлі ў кніжным фармаце ў XXI стагоддзі. 

Жаночае прызнанне ў каханні на старонках гэтага выдання – гэта глыбокая эмацыйнасць, пяшчота, адкрытасць і тое асаблівае душэўнае святло, якое кранае да глыбіні душы.

Таемнасць ночы

Таемнасць ночы : вершы беларускіх паэтаў пра каханне / укладальнік А. Бадак ; [рэдактар В. А. Шніп] ; мастак М. Ю. Дайлідаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2026. — 142 с. — (Новая бібліятэка беларускай паэзіі).

Кнігу склалі вершы сучасных беларускіх паэтаў-мужчын пра каханне, якія былі ўпершыню апублікаваны ў айчыннай літаратурнай перыёдыцы альбо выйшлі ў кніжным фармаце ў XXI стагоддзі.

Прадстаўленае выданне – ўнікальная магчымасць зазірнуць у таямнічы свет мужчынскай душы, хвалюючага віру перажыванняў ад шчырага, юнацкага захаплення жаночай прыгажосцю да сталага, пранізлівага і нават ахвярнага пачуцця. Гэта лірыка пазбаўлена залішняй пафаснасці, яна размаўляе з чытачом на мове паўтонаў, метафар і глыбокага псіхалагізму.

Запрашаем вас акунуцца ў чароўны свет роднага слова і першымі адкрыць старонкі гэтых паэтычных навінак. Няхай шчырыя радкі беларускіх аўтараў напоўняць сэрцы натхненнем і дазволяць адчуць прыгажосць, глыбіню і веліч сапраўднага кахання.