“О Беларусь, мая калыска”

О Беларусь, мая калыска,
Жыццё маё, прытулак мой!
З гарачаю любоўю нізка
Схіляюся перад табой. 

(П. Глебка “Беларусь”)

Да Дня народнага адзінства супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п.Юрацішкі правяла пазнавальную гадзіну “О Беларусь, мая калыска” для вучняў 6 “Б” класа мясцовай школы.

Падчас мерапрыемства дзеці адправіліся ў падарожжа па старонках гісторыі нашай краіны, даведаліся пра вытокі і значэнне гэтага дзяржаўнага свята, якое сімвалізуе згуртаванасць беларускага народа. Карысным дапаўненнем да атрыманых звестак стала знаёмства з кнігамі і інфармацыйнымі матэрыяламі пра лёсавызначальнае ўз’яднанне заходняй і ўсходняй частак Беларусі.

Тэматычная сустрэча дапамагла вучням глыбей адчуць сувязь часоў і зразумець, што моц нашай краіны – у адзінстве яе народа.