Пабачыла свет новая кніга прозы І.А.Карэнды «Усміхніся шчасцю свайму»
Новая кніга нашага таленавітага пісьменніка-земляка «Усміхніся шчасцю свайму» – гэта не проста эмацыйная проза, але і своеасаблівае падарожжа праз лёсы і ўрокі жыцця.
Вы даведаецеся гісторыю Аляксандра Паруліка – адзінокага хлопца з парушэннем маўлення, які становіцца ўпэўненым у сабе чалавекам, стварае сям’ю і паспяхова будуе кар’еру. Ён праходзіць шлях страт і пакут і ўрэшце знаходзіць сваё месца ў свеце. Пазнаёміцеся з натхняльным аповедам пра тое, як моцнае каханне можа адрадзіць чалавека ў сталым узросце. Адносіны беларуса Івана і расіянкі Ірыны – вір пачуццяў, які перайначвае лёс абаіх, выпрабоўваючы часам і адлегласцю.
Калі вы любіце творы, дзе кожная старонка дыхае душэўным настроем, – гэтая кніга для вас. Яна прыгадае: нават тады, калі жыццё здаецца чорна-белым, усміхніцеся – і колеры вернуцца.