Пад мірным небам Беларусі
25 красавіка ў дзяржаўнай установе культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” адбылася творчая сустрэча з беларускімі аўтарамі – членамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мерапрыемства ладзілася ў рамках патрыятычнага літаратурнага тура “Пад мірным небам Беларусі”, прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Падчас сустрэчы сваімі творамі са слухачамі падзяліліся: паэтэса, празаік, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Людміла Кебіч, паэт і публіцыст, намеснiк старшынi ГрАА СПБ Дзмітрый Радзівончык і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко ў намінацыі “Пісьменнік года” (2016 г.), паэтэса Людміла Шаўчэнка. Аўтары пазнаёмілі прысутных са сваімі паэтычнымі і публіцыстычнымі творамі грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі і прэзентавалі новыя зборнікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Напрыканцы творчай імпрэзы пісьменнікі падарылі бібліятэцы свае кнігі з аўтографамі і атрымалі ў падарунак бібліятэчныя выданні “Іўеўшчына літаратурная” і “Іўе: гісторыя, падзеі, людзі”.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Пад мірным небам Беларусі”.