Падарожжа ў часе і прасторы
18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які праходзіць пад дэвізам: “Захаваем нашу гістарычную радзіму”.
З гэтай нагоды на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Кола сяброў” у бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі прайшоў краязнаўчы ўрок “Падарожжа ў часе і прасторы”. Гаворка вялася пра адзін з самых старажытных і таямнічых куткоў малой радзімы – аграгарадок Геранёны.
Пачалося мерапрыемства з інсцэніроўкі легенды пра паходжанне назвы паселішча. Прысутныя даведаліся пра герб Геранён, пра гісторыю Геранёнскага замка, пра рамантычную і драматычную гісторыю кахання Барбары Радзівіл і польскага караля Жыгімонта Аўгуста. Падчас падарожжа ў мінулае гучалі вершы, прысвечаныя Геранёнам, быў зроблены агляд літаратуры па тэме мерапрыемства.