Паэт, музыка, кампазітар: Яўген Карпуць

26 сакавіка споўніцца 85 гадоў нашаму выдатнаму земляку Яўгену Вікенцьевічу Карпуцю – настаўніку па прафесіі, паэту-аматару, цудоўнаму музыканту-акардэаністу, кампазітару-аранжыроўшчыку і сябру бібліятэкі. Яўгена Вікенцьевіча  выгадавала Іўеўская зямля, і хоць жыве ён цяпер у г.Стоўбцы, але не забывае сваёй малой радзімы – вёскі Лабачы Юрацішкаўскага сельсавету, з якой ён пайшоў у вялікі свет.

З нагоды юбілейнай даты ў бібліятэцы-філіяле г.п.Юрацішкі аформлена і дзейнічае выстава “Паэт, музыка, кампазітар”, на якой прадстаўлены аўтарскія зборнікі, бібліятэчныя выданні пра творчасць Яўгена Карпуця,  унікальныя дакументы, фатаграфіі.

Выстава будзе цікава ўсім узроставым катэгорыям насельніцтва. Запрашаем наведаць выставу і 26 сакавіка прыняць удзел у паэтычнай замалёўцы “Імгненні жыцця”, прысвечанай нашаму земляку Яўгену Вікенцьевічу Карпуцю.