“Паэтычная споведзь сумлення”: Пімен Панчанка
23 жніўня нарадзіўся адзін з буйнейшых беларускіх паэтаў XX стагоддзя Пімен Емельянавіч Панчанка (23.08.1917-02.04.1995) – перакладчык, крытык, публіцыст, журналіст і літаратуразнаўца.
У сваёй творчасці П. Панчанка закранаў тэмы любові да Радзімы, вайны і трагедыі беларускага народа, прыгажосці роднай прыроды і мовы. Яго адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.
Пімен Панчанка ўзнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, з’яўляўся лаўрэатам Дзяржаўных прэмій, у 1973 г. быў удастоены звання Народнага паэта Беларусі.
Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі прысвяцілі творчасці гэтага аўтара кніжную выставу “Паэтычная споведзь сумлення”. Выстава-прагляд прапануе ўсім жадаючым пазнаёміцца з творамі пісьменніка розных гадоў. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, зацікавяць розныя пакаленні чытачоў і прыхільнікаў выдатнага беларускага аўтара.