Паэзіі чароўныя радкі

У Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” – літаратурная сустрэча “Спроба пяра”.

На мерапрыемства былі запрошаны майстры мастацкага слова Іўеўшчыны – Алена Іванаўна Смалянічэнка і Алена Антонаўна Траццякевіч. Падчас сустрэчы госці расказалі пра сябе, пра тое, што натхняе іх на творчасць. Абездве жанчыны – вельмі цікавыя суразмоўцы, шчырыя і простыя ў зносінах. У іх ёсць вершы на ўсе выпадкі жыцця: гэта і творы пра любоў да роднага краю, і пра родную вёску, і пра бацькоў, і пра каханне, і гумарыстычныя вершы. У ходзе мерапрыемства прагучала многа цудоўных паэтычных твораў і песен на вершы А.І.Смалянічэнка і А.А.Траццякевіч. Прыемным падарункам для прысутных сталі вершы былой актыўнай удзельніцы аб’яднання Яніны Іосіфаўны Халява, якія прачытала яе сястра Рэгіна Іосіфаўна Мількевіч.

Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і сардэчнай.