“Пагуляем у роднае слова”

Да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі на базе мясцовай школы правяла конкурсную праграму “Пагуляем у роднае слова” для навучэнцаў 6 класа.

Дзеці з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, вырашалі шарады, перакладалі словы і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні віктарыны і тэсту, адгадвалі фразеалагізмы па малюнках і пры дапамозе пантамімы.

У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі кніжныя закладкі з цытатамі пра родную мову класікаў беларускай літаратуры Я.Коласа і Я.Купалы.