Рознакаляровая Беларусь

21 красавіка ў бібліятэцы-філіяле аг.Лаздуны I прайшоў пазнавальна-экалагічны круіз “Рознакаляровая Беларусь”, які быў прысвечаны Дню Зямлі.

Разам з бібліятэкарам і казачным Зайчыкам вучні малодшых класаў мясцовай школы адправіліся ў займальнае падарожжа па самых прыгожых кутках Беларусі. На працягу вандроўкі дзяцей чакала знаёмства з унікальным прыродным асяроддзем нашай краіны, з экалагічным календаром, з кнігамі пра прыроду Беларусі з фонду бібліятэкі, цікавыя і пазнавальныя конкурсы і віктарыны.