Пісьменнік адзначае юбілей
У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі аформілі чарговую кніжную выставу “Пісьменнік адзначае юбілей”. У першы месяц лета чытачы змогуць пазнаёміццца з класікамі сусветнай літаратуры: А. Бутэвічам, якому споўнілася 75 гадоў, Э.М.Рэмаркам – 125 гадоў, Д.Оруэлам – 120 гадоў і іншымі.
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з творамі таленавітых пісьменнікаў, якія прадстаўлены на экспазіцыі.
Выстава будзе дзейнічаць на працягу месяца.