Пісьменнік адзначае юбілей
Кожны год бібліятэкі адзначаюць юбілеі вядомых пісьменнікаў і паэтаў, каб прыцягнуць увагу чытачоў да творчасці гэтых таленавітых майстроў мастацкага слова, нагадаць пра іх жыццёвы і творчы лёс.
У 2024 годзе супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі працягваюць рэалізацыю цыкла кніжных выстаў пад назвай “Пісьменнік адзначае юбілей”. І студзеньская выстава знаёміць наведвальнікаў з юбілярамі беларускай і сусветнай літаратуры, сярод якіх: А. Савіцкі (100 год), В. Хомчанка (105 год), В.Ян (150 год), Э. По (215 год), У.Моэм (150 год).
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з прадстаўленымі выданнямі і яшчэ раз пагрузіцца ў свет даўно знаёмых герояў або адкрыць для сябе яшчэ непрачытаную кнігу.
Выстава будзе дзейнічаць на працягу месяца.