Пісьменнік адзначае юбілей

У 2025 годзе адзначаецца мноства юбілеяў вядомых пісьменнікаў і паэтаў, што з’яўляецца выдатнай нагодай пазнаёміцца з іх жыццёвым і творчым лёсам, перачытаць любімыя кнігі і адкрыць для сябе новыя творы.

На абанеменце Іўеўскай раённай бібліятэкі працуе кніжная выстава “Пісьменнік адзначае юбілей”, якая ў лютым знаёміць  чытачоў з таленавітымі аўтарамі: Р. Барадуліным, Т.Бондар, І.Навуменкам, Ф.Абрамавым, Б. Пастэрнакам, У. Крэстоўскім.

Запрашаем наведаць выставу і акунуцца ў чароўны свет беларускай і рускай літаратуры.