Пісьменнік адзначае юбілей
Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі працягваюць знаёміць чытачоў з пісьменнікамі-юбілярамі 2025 года. У чэрвені на кніжнай выставе “Пісьменнік адзначае юбілей” прадстаўлены творы класікаў беларускай і сусветнай літаратуры: Аляксея Дударава, Кузьмы Чорнага, Петруся Броўкі, Аляксандра Твардоўскага, Антуана дэ Сент-Экзюперы, Томаса Мана.
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з творамі гэтых таленавітых паэтаў і пісьменнікаў. Выстава будзе дзейнічаць на працягу месяца.