Пісьменнік адзначае юбілей: ліпень

Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі працягваюць знаёміць чытачоў з пісьменнікамі-юбілярамі 2025 года. У ліпені на кніжнай выставе “Пісьменнік адзначае юбілей” прадстаўлены творы класікаў беларускай і сусветнай літаратуры:  Петруся Глебкі, Уладзіміра Дубоўкі, Андрэ Маруа, Льва Касіля, Аркадзя Адамава, Джоан Роўлінг.

Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з кнігамі гэтых таленавітых аўтараў. Выстава будзе дзейнічаць на працягу месяца