“Пісьменнік адзначае юбілей”: май
Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі працягваюць знаёміць чытачоў з пісьменнікамі-юбілярамі 2025 года.
У маі юбілей адзначаюць выдатныя прадстаўнікі рускай, беларускай і замежнай літаратуры: вядомы савецкі пісьменнік Міхаіл Шолахаў, які таленавіта адлюстраваў падзеі Грамадзянскай вайны на Доне і культуру данскога казацтва; руская паэтэса, празаік і драматург Вольга Бергольц, якая стала сімвалам стойкасці і мужнасці блакаднага Ленінграда; беларускія пісьменнікі Алесь Петрашкевіч і Уладзімір Ліпскі; паэт рамантычнага складу і трагічнага лёсу Уладзімір Жылка; французскі раманіст і драматург Альфонс Дадэ, які прыдумаў дзіўны яркі і каларытны вобраз Тартарэна з Тараскона.
Запрашаем наведаць кніжную выставу і пазнаёміцца з творчасцю юбіляраў.